Націсніце для прагляду малюнка

Міжнародным аўтамабільным перавозчыкам грузаў - пра колькасць увозiмых седлавых цягачоў

19.03.2026

Пастановай Мінтранса і Мінпрама ад 14 студзеня 2026 г. № 1/1 на 2026 год устаноўлена колькасць увозiмых седлавых цягачоў, у дачыненні да якіх прымяняюцца стаўкі ўтылізацыйнага збору ў паніжаным памеры:

  • экалагічнага класа Еўра-5 - 300 адзінак
  • экалагічнага класа Еўра-6 - 700 адзінак

Таксама пастановай Мінтранса ад 11 сакавіка 2025 г. № 23 вызначаны форма заявы і парадак узгаднення набыцця перавозчыкамі, якія выконваюць міжнародныя аўтамабільныя перавозкі грузаў, седлавых цягачоў экалагічных класаў 5 і 6 у мэтах прымянення ставак утыльзбору ў паніжаным памеры.

Па стане на 19 сакавіка 2026 года Мінтрансам узгоднена наступная колькасць увозiмых седлавых цягачоў, у дачыненні да якіх прымяняюцца стаўкі утыльзбору, названыя ў падпунктах 2.8 і 2.13 пункта 2 Дадатку 2 да Пастановы Савета Міністраў ад 1 ліпеня 2019 г. № 437:

  • экалагічнага класа Еўра-5 - 49 адзінак
  • экалагічнага класа Еўра-6 - 42 адзінкі