Націсніце для прагляду малюнка

Павышэнне якасці дарожнай разметкі на рэспубліканскіх аўтадарогах краіны абмеркавалі на семінары ў Мінску

13.03.2026

Семінар "Актуальныя пытанні нарматыўнага рэгулявання, кантролю якасці і прымянення сучасных матэрыялаў пры ўладкаванні гарызантальнай дарожнай разметкі" адбыўся ў БелдарНДI пры падтрымцы Мінтранса.

Пытанні парадку дня:

  • Аналіз айчынных і замежных нарматыўных патрабаванняў да матэрыялаў і гатовай разметкi
  • Шляхі павышэння якасці матэрыялаў для дарожнай разметкі
  • Удасканаленне разметачнай тэхнікі і тэхналогій нанясення
  • Асаблівасці нанясення і прыёмкі разметкі на мясцовай сетцы аўтадарог
  • Крытэрыі ацэнкі якасці работ

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Мінтранса, Дзяржстандарту, аўтадараў і аблдарбудаў, інжынеры па бяспецы руху, спецыялісты тэхнічнага нагляду.