Telegram-канал
12.03.2026
На фінансаванне мерапрыемстваў дзяржпраграмы "Дарогі Беларусі" да 2030 года прадугледжана накіраваць каля 19 млрд рублёў. Будзе адрамантавана і рэканструявана не менш за 25 тыс. км аўтадарог, што амаль у 1,5 раза больш аб'ёмаў, выкананых у мінулай пяцігодцы.
Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аўтамабільных дарог Мінтранса Сяргей Лявончык:
"Гэта вельмі добры зачын на будучыню, каб абнавіць і мадэрнізаваць у краіне сетку аўтамабільных дарог агульнага карыстання".
У ліку значных праектаў - рэканструкцыя выхадаў з Мінска ў межах другой кальцавой. Таксама працягнецца рэканструкцыя трасы М3 Мінск-Віцебск.
Вялікая ўвага будзе надавацца стану маставых збудаванняў. Усяго ў краіне больш за 5 тыс. мастоў і пуцеправодаў: 2,3 тыс. размешчаны на рэспубліканскай сетцы, амаль 3 тыс. — на мясцовай. Намечана абнавіць парадку 500 з іх.
Акрамя таго, у цяперашні час праводзіцца падрыхтоўка праезнай часткі дарог да эксплуатацыі ў вяснова-летні перыяд: наносіцца разметка, лiквiдуюцца дэфекты пакрыцця, маніторыцца паводкавая сітуацыя.
Арганізацыі дарожнай гаспадаркі гатовыя выконваць увесь комплекс работ у кругласутачным рэжыме, каб забяспечыць бяспечны рух грузавога і легкавога транспарту.