Націсніце для прагляду малюнка

Два дасягненні "Рачнога параходства" зарэгістраваныя ў Нацыянальным рэестры Кнігі рэкордаў Беларусі

11.03.2026

1. Самае працяглае задзейнічанне флоту пры рэканструкцыі моста (больш за 430 сутак)

У 2024-2025 гадах суда прадпрыемства былі задзейнічаны на рэканструкцыі буйнога аб'екта – моста праз раку Прыпяць у Мазыры.

Праект і тэхналогія вытворчасці работ меркавалі выкарыстанне транспартнага флоту: уладкаванне і дэмантаж апор часовых дапаможных мастоў і канструкцый моста маглі ажыццяўляцца толькі пры дапамозе плывучых сродкаў.

2. Самая складаная перавозка водным транспартам металічных канструкцый

У 2017 годзе "Рачное параходства" выканала ўнікальную перавозку двух металічных канструкцый (ферм) для будаўніцтва моста з Крычава ў Слаўгарад па рацэ Сож.

Пры дастаўцы выкарыстоўваліся пяць буксірных цеплаходаў і дзве несамаходныя баржы-пляцоўкі. Па шляху руху (122 км) знаходзіўся аўтамабільны мост у Чэрыкаве і 9 паветраных калідораў з 13 лініямі электраперадачы.

Габарыты перавезеных ферм не могуць не ўражваць: даўжыня - 84 м, вышыня - 14,2 м, і шырыня - 8,8 м, вага кожнай – 235 тон.