Націсніце для прагляду малюнка

Авіяцыйныя адміністрацыі Беларусі і Каралеўства Тайланд падпісалі Мемарандум аб узаемаразуменні

11.03.2026

Дакументам узгоднены праект міжурадавага пагаднення аб паветраных зносінах. Ён дае магчымасць авіякампаніі "Белавія" прыступіць да пачатку выканання прамых рэгулярных рэйсаў у Тайланд.

Падпісанне Мемарандума адбылося ў Бангкоку па выніках праведзеных кансультацый паміж авіяцыйнымі ўладамі дзвюх дзяржаў.