Націсніце для прагляду малюнка

БЧ правядзе дыялогавыя пляцоўкі з беларускімі прамысловымі прадпрыемствамі па ўдзелу ў праграмах імпартазамяшчэння

04.03.2026

У сакавіку сустрэчы адбудуцца ў Віцебску і Гомелі, затым — у Гродне. Першая сустрэча прайшла пры падтрымцы Мінпрама і Брэстаблвыканкама летась. У ёй прынялі ўдзел каля 100 вытворцаў, заключаны кантракты.

Як адзначыў намеснік начальніка БЧ Уладзімір Быцкевіч, асноўная задача - вывучыць патэнцыял абласцей:

"Шукаем варыянты размяшчэння заказаў, у пераліку — да паўтары тысячы пазіцый. Гэта шырокі спектр прадукцыі: гуматэхнічныя вырабы, вырабы з пластыка, электрыка, прыборы, у тым ліку асвятляльныя, сістэмы бяспекі, электрарухавікі, прадукцыя мікраэлектронікі, металаапрацоўкі і г. д."

Імпартанезалежнасць адыгрывае важную ролю для ўстойлівага развіцця чыгуначнай галіны. Аснова тэхналагічнай устойлівасці - ва ўласным вытворчым патэнцыяле, адзначаюць у БЧ.