Telegram-канал
02.03.2026
Начальнік упраўлення развіцця аўтамабільных дарог галоўнага ўпраўлення аўтадарог Мінтранса Леанід Зянкевіч таксама аб планах па рэканструкцыі:
"Усе абласныя цэнтры злучаныя з Мінскам дарогамі I катэгорыі, за выключэннем Віцебска, таму працягваецца рэканструкцыя аўтамабільнай дарогі М3, на дадзеным этапе – на ўчастку ад Плешчаніц да Лепеля. Акрамя таго, выконваецца рэканструкцыя аўтамабільнай дарогі Р46 ад Лепеля да Полацка. Летась завершаны капітальны рамонт гэтай дарогі ад Полацка да мяжы з Расійскай Федэрацыяй. Такім чынам, фарміруецца перспектыўны транспартны калідор у напрамку партовай інфраструктуры Ленінградскай вобласці".
Два разы на год праводзіцца агляд і дыягностыка аўтадарог, па выніках якіх прызначаюцца рамонтныя мерапрыемствы. "З пачатку бягучага зімовага перыяду ўжо выканана работ па зімовым утрыманні дарог у два разы больш, чым зроблена за аналагічны перыяд мінулай зімы", – адзначыў Леанід Зянкевіч.
Да пачатку мая дарожнікі плануюць максімальна ліквідаваць на дарогах сезонную ямачнасць, пафарбаваць элементы ўладкавання, ачысціць ад смецця, нанесці разметку.