Telegram-канал
25.02.2026
Лагістычны аператар "Белмытнясэрвіс" пашырыў геаграфію паставак і наменклатуру грузаў у Кітай. Чарговы зборны кантэйнерны цягнік павёз у КНР 62 саракафутавых кантэйнера з торфам, ільном і піламатэрыяламі.
Стратэгічны курс на развіццё лагістыкі ў краіны "далёкай дугі" прыносіць адчувальныя вынікі, распавялі на прадпрыемстве:
"Белмытнясэрвіс" прапануе выбудоўванне лагістычных ланцужкоў чыгуначным транспартам у складзе кантэйнерных цягнікоў. Наяўнасць уласнай інфраструктуры дазваляе ажыццяўляць кансалідацыю тавараў у транспартна-лагістычных цэнтрах прадпрыемства з аказаннем комплексу складскіх паслуг, паслуг мытнага прадстаўніка, а таксама сэрвісу па дастаўцы таварных партый."
У будучыні плануецца значнае пашырэнне асартыменту: у Кітай паедуць цэлюлоза, запчасткі, трактары, дранка, крухмал, сухое малако і сыроватка.
Запуск новага сэрвісу па фарміраванні зборнага кантэйнернага цягніка "Васілёк" накіраваны на аптымізацыю лагістычных выдаткаў пры дастаўцы грузаў у КНР. Дзякуючы эфектыўнай лагістыцы, развітой інфраструктуры і цеснай каардынацыі з партнёрамі колькасць кантэйнерных цягнікоў па маршруце Беларусь - Кітай за апошнія гады павялічылася ў 10 разоў.