Націсніце для прагляду малюнка

З 11 лютага для адсочвання перавозак чыгуначным транспартам па тэрыторыі ЕАЭС будуць выкарыстоўвацца навігацыйныя пломбы

03.02.2026

Дадзеная мера ўводзіцца ў адпаведнасці з рашэннем калегіі ЕЭК для забеспячэння аперацый кантролю.

На першым этапе навігацыйныя пломбы будуць выкарыстоўвацца пры перавозцы тавараў, у дачыненні да якіх краінамі ЕАЭС прымяняюцца спецыяльныя эканамічныя меры, а таксама пры перавозцы алкагольнай і тытунёвай прадукцыі.

У Беларусі нацыянальным аператарам, які адсочвае чыгуначныя перавозкі з выкарыстаннем навігацыйных пломбаў, з'яўляецца РУП "Белмытнясэрвіс".