Telegram-канал
08.01.2026
У сувязі з моцным снегападам з-за цыклона "Улі" план "Надвор'е" ўведзены ў Магілёўскай, Гомельскай, Брэсцкай і Мінскай абласцях, а таксама ў сталіцы.
Для забеспячэння бяспекі і прапускной здольнасці рэспубліканскіх і мясцовых аўтамабільных дарог па стане на 19:00 задзейнічаны 1885 адзінак спецыялізаванай тэхнікі.
Дарожныя службы працуюць ва ўзмоцненым рэжыме: кругласутачна прыбіраецца снег, выконваецца процігалалёдная апрацоўка праезнай часткі транспартных магістраляў.
У зоне першачарговай увагі – маршруты руху грамадскага транспарту, пад'езды да ўстаноў аховы здароўя і адукацыі, сацыяльна значных аб'ектаў.
Па прычыне складаных умоў надвор'я Дзяржаўтаінспекцыя настойліва рэкамендуе (https://t.me/pressmvd/20598), па магчымасці, адмовіцца ад паездак на асабістым транспарце, асабліва адкласці перамяшчэння на далёкія адлегласці.