Націсніце для прагляду малюнка

Больш за 1,5 тыс. адзінак спецтэхнікі гатовыя да выхаду на лініі для расчысткі рэспубліканскіх аўтамабільных дарог ад снегу

06.01.2026

У цяперашні час на аўтамагістралях краіны працуюць каля двухсот пясчана- і солеразмеркавальнікаў, трактароў, аўтагрэйдараў, ротараў, пагрузчыкаў.

План "Надвор'е" з-за снегападу ўведзены ў раёнах Гомельскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцей.

Па дадзеных дзяжурна-дыспетчарскай службы "Мінскаўтадар-цэнтра", у распараджэнні прадпрыемстваў рэспубліканскай дарожнай гаспадаркі маюцца 133,3 тыс. тоны пясчана-салянай сумесі і парадку 105 тыс. тон чыстай солі. Да выхаду на лініі гатовыя 1517 адзінак спецтэхнікі.

З пачатку зімы для расчысткі рэспубліканскіх трас ад снегу і наледзі выдаткаваныя 117,4 тыс. тон пясчана-салянай сумесі і 172,4 тыс. тон чыстай солі.

На прадпрыемствах рэспубліканскіх аўтамабільных дарог арганізавана кругласутачнае дзяжурства для збору аператыўнай інфармацыі, своечасовага рэагавання на дарожную абстаноўку.

  • У любым рэгіёне краіны па адзіным нумары 125 дыспетчарскіх службаў можна паведаміць важную інфармацыю па дарожных умовах.
  • Надвор'е на аўтадарогах Беларусі ў анлайн-рэжыме можна даведацца тут (https://i.centr.by/inforoads/ru/dises/current).