Telegram-канал
05.01.2026
Беларуская чыгунка - маштабны аб'ект з вялікай колькасцю інфраструктурных аб'ектаў. Рэалізацыя плана мерапрыемстваў дасць магчымасць павысіць якасць прадстаўляемых паслуг.
Першы намеснік начальніка службы шляху кіравання БЧ Сяргей Корык распавёў на што былі накіраваны сілы работнікаў аб'яднання:
"У першую чаргу, праводзілася ўладкаванне прыпыначных пунктаў - 61, пасажырскіх платформ - 35. Праведзена работа па выдаленні адходаў ламанай драўніны, небяспечных дрэў, драўняна-хмызняковай расліннасці ў паласе адводу чыгункі (2358 км – эквівалент парадку 5 тыс. га). Акрамя таго, вонкавае асвятленне ўладкована або адрамантавана на 18 аб'ектах. З глабальных работ - да канца года цалкам завершаны рамонт 133 км чыгуначнага шляху на асноўных артэрыях: участак Орша-Віцебск, Орша-Мінск, Мінск-Баранавічы, а таксама ўчастак ад Жлобіна да Магілёва".
Уся работа, запланаваная ў Год добраўпарадкавання Беларускай чыгункай, выканана, падсумаваў прадстаўнік БЧ.