Telegram-канал
31.12.2025
Паважаныя калегі, ветэраны! Дарагія сябры!
Новы год - гэта заўсёды кропка адліку, новая старонка ў нашым жыцці. І якой яна стане, залежыць ад кожнага з нас.
Адыходзячы 2025-ы для транспартнай галіны быў дынамічным, насычаным на важныя сустрэчы, радасныя і доўгачаканыя падзеі. Мы распрацоўвалі новыя лагістычныя маршруты, адкрывалі авіялініі, ставілі на крыло самалёты, асвойвалі рамонт новых тыпаў паветраных суднаў, абнаўлялі гарадскую пасажырскую тэхніку, рэалізоўвалі інфраструктурныя праекты.
Дзякуючы намаганням аўтамабілістаў і дарожнікаў у краіне сфарміравана надзейная і эфектыўная транспартная сістэма. За пяцігодку адрамантавана 18 тыс. кіламетраў рэспубліканскіх і мясцовых аўтамабільных дарог. Уведзены ў строй сучасныя аб'екты: пуцеправоды, падземныя пешаходныя пераходы, транспартныя развязкі і масты.
Вядзецца бесперапынная работа па павышэнню якасці пасажырскіх перавозак, удасканальваюцца сацыяльныя стандарты транспартнага абслугоўвання. Стабільную дынаміку дэманструе мабільнасць насельніцтва, растуць аб'ёмы экспарту транспартных паслуг.
Безумоўна, за кожным поспехам і кожным дасягненнем стаіць упартая праца шматтысячнага калектыву транспартнікаў. Галоўнае - мы навучыліся шанаваць тое, што маем, разам пераадольваць цяжкасці, дасягаць пастаўленых мэт, закладваць падмурак для будучых пачынанняў.
Бяспека, якасць і своечасовасць дастаўкі пасажыраў і грузаў, камфортная інфраструктура па праве сталі візітнай карткай транспартнага комплексу Беларусі. У надыходзячым годзе нам трэба будзе вырашыць яшчэ шмат важных задач, накіраваных на ўмацаванне дабрабыту нашага народа і роднай краіны.
У гэты святочны дзень асаблівая ўдзячнасць калегам, усім тым, хто сустракае Новы год на працоўным пасту – у дарозе і на дзяжурстве. Шчырыя пажаданні ўсяго самага добрага і светлага нашым ветэранам.
Дарагія сябры! Няхай надыходзячы год стане для ўсіх нас часам новых перамог і здзяйсненняў, прафесійных і асабістых дасягненняў. Хай спраўджваюцца самыя запаветныя мары. Моцнага здароўя, стабільнасці і працвітання вам, вашым родным і блізкім.
Шчаслівага Новага года і Калядаў! Са святамі!
З павагай, Міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч
31 снежня 2025 года