Націсніце для прагляду малюнка

Бяспечныя ўмовы для выканання палётаў у перыяд снегападаў забяспечаны ў Нацыянальным аэрапорце Мінск

31.12.2025

Стан узлётна-пасадачнай паласы падтрымліваецца ў пастаяннай эксплуатацыйнай прыдатнасці. Аэрапорт працуе ў штатным рэжыме.

  • Для ачысткі ад снегу і апрацоўкі антыгалалёднымі рэагентамі ўзлётна-пасадачнай паласы і перона штосутачна задзейнічаецца да 20 адзінак снегаўборачнай тэхнікі і спецмашын.
  • У перыяд з 27 па 30 снежня ачышчана ад снегу і наледзі больш за 390 га штучных пакрыццяў, вывезена звыш 1200 кубаметраў снегу.

Пасажырам рэкамендуецца планаваць паездку ў аэрапорт загадзя, улічваючы дарожную абстаноўку. Актуальны статус рэйса можна адсочваць з дапамогай табло (https://airport.by/raspisanie-rejsov/vylety) на сайце аэрапорта або авіякампаніі.