Націсніце для прагляду малюнка

Дарожныя службы на рэспубліканскіх і мясцовых дарогах краіны працуюць у кругласутачным рэжыме, у тым ліку ў выхадныя і святочныя дні

31.12.2025

Для забеспячэння бяспекі на дарогах у перыяд складаных умоў надвор'я прадпрыемствы рэспубліканскай і мясцовай дарожнай гаспадаркі ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі ажыццяўляюць поўны комплекс работ па зімовым утрыманні аўтамабільных дарог.

Асаблівая ўвага надаецца выкананню патрабаванняў аховы працы і тэхнікі бяспекі. Абавязковая ўмова - агароджа месцаў правядзення работ. Наладжаны дзейсны штодзённы кантроль.

Дарожнымі службамі арганізавана работа па расчыстцы ад снегу і апрацоўцы процігалалёднымі матэрыяламі пакрыцця аўтадарог.

  • Усяго за апошнія суткі на рэспубліканскіх дарогах былі задзейнічаны 1 635 чалавек і 855 адзінак спецтэхнікі. Для апрацоўкі пакрыцця дарог выкарыстана больш за 13 тыс. тон процігалалёдных матэрыялаў.
  • На расчыстцы сеткі мясцовых дарог задзейнічаны 1 533 чалавекі і 846 адзінак спецтэхнікі. Выдаткавана 11,6 тыс. тон процігалалёдных матэрыялаў.

Звяртаем увагу аўтаўладальнікаў. Пры наяўнасці заўваг да работы дарожных службаў па ўборцы ад снегу рэспубліканскіх і мясцовых дарог, просім звяртацца па нумары цэнтральнай дыспетчарскай службы 125.