Націсніце для прагляду малюнка

Зацверджана Дзяржаўная інвестыцыйная праграма на 2026 год. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў адпаведны ўказ

30.12.2025

На фінансаванне аб'ектаў, уключаных у праграму, у 2026 годзе прадугледжана 2 млрд 987,7 млн. рублёў.

У рамках Дзяржінвестпраграмы будуць ажыццяўляцца праектаванне і будаўніцтва 62 аб'ектаў, а таксама фінансаванне 11 мерапрыемстваў. У праграму ўключаны аб'екты з высокай ступенню гатоўнасці, з якіх 21 плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2026 годзе.

Дзяржаўныя капітальныя ўкладанні і сродкі фонду нацыянальнага развіцця размеркаваны на сацыяльныя аб'екты, уключаючы аб'екты аховы здароўя, адукацыі, культуры, спорту, арэнднае жыллё, у тым ліку для спецыялістаў найбольш запатрабаваных пасад і прафесій.

За кошт сродкаў праграмы (уключаючы сродкі мясцовых бюджэтаў) у 2026 годзе будуць будавацца і рэканструявацца:

  • вет️ка чыгуначнага шляху для хуткасных зносін з Нацыянальным аэрапортам Мінск;
  • аўтамабільныя дарогі М-10 (Гомель-Кобрын), М-3 (Мінск - Віцебск), Р-122 (Магілёў-Касцюковічы); масты праз раку Днепр (на аўтадарозе М-10 Гомель - Кобрын), раку Мухавец (на аўтамабільнай дарозе Р-2 Стоўбцы-Кобрын), раку Вілія (на аўтамабільнай дарозе Р-28 Мінск-Нарач);
  • абласны анкалагічны дыспансер у Гродне, новыя карпусы абласной бальніцы ў Брэсце і РНПЦ дзіцячай анкалогіі ў Бараўлянах, рэабілітацыйны цэнтр у Аксакаўшчыне;
  • Нацыянальны гістарычны музей Беларусі ў Мінску і Рэспубліканскі цэнтр патрыятычнага выхавання моладзі ў Брэсцкай крэпасці.