Націсніце для прагляду малюнка

Выстава "Мая Беларусь" пройдзе ў Мінску з 19 снежня па 23 лютага

12.12.2025

Адкрыццё выставы дасягненняў суверэннай Беларусі прымеркавана да другога пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу, якое адбудзецца 18-19 снежня.

Сёлета экспазіцыя падзелена на тры блокі:

  • Маштабная інсталяцыя ў выглядзе карты Беларусі са знакавымі аб'ектамі, узведзенымі за гады незалежнасці рэспублікі.
  • У асноўнай выставачнай зале - экспазіцыйны блок у выглядзе васьмі буйных лакацый, прысвечаных дасягненням ключавых галін эканомікі.
  • У малой зале - экспазіцыя, якая раскрывае прыгажосць і турыстычны патэнцыял краіны.

Месца: Нацыянальны выставачны цэнтр "Белэкспа".