Націсніце для прагляду малюнка

Міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч павіншаваў авіятараў з прафесійным святам

02.11.2025

Паважаныя работнікі авіяцыі, дарагія ветэраны! Сардэчна віншую вас з Днём работнікаў грамадзянскай авіяцыі!

Дзякуючы якасці і надзейнасці прадастаўляемых паслуг беларускія авіятранспартныя прадпрыемствы карыстаюцца заслужаным прызнаннем на сусветным рынку. Самаадданая праца, кампетэнтнасць, дысцыпліна, высокае пачуццё абавязку работнікаў авіяцыйнай галіны вартыя самай высокай ацэнкі.

Штодня пілоты, бортправаднікі, дыспетчары, інжынеры, спецыялісты наземных службаў забяспечваюць бесперабойнае функцыянаванне паветранага транспарту, бяспеку палётаў, своечасовую дастаўку пасажыраў і грузаў. Пашыраецца геаграфія палётаў, флот папаўняецца сучаснымі самалётамі, развіваецца інфраструктура аэрапортаў, фармуецца айчынная школа падрыхтоўкі лётнага складу.

Дарагія сябры! Вы выконваеце важную місію: скарачаеце адлегласць і дапамагаеце людзям стаць бліжэй. Вашымі намаганнямі жыхары Беларусі маюць магчымасць падарожнічаць, сустракацца з роднымі і блізкімі. Паветраныя лініі звязваюць гарады, спрыяюць умацаванню дзелавых і сяброўскіх кантактаў паміж краінамі.

Асаблівыя словы падзякі ветэранам за бясцэнны ўклад у станаўленне галіны і выхаванне маладога пакалення авіятараў.

Перакананы, што прафесіяналізм, адданасць інтарэсам дзяржавы дазволяць работнікам грамадзянскай авіяцыі і надалей паспяхова вырашаць задачы, якія стаяць перад транспартным комплексам.

У гэты святочны дзень ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і сямейнага дабрабыту, яснага неба і дасягнення новых вышынь.

Са святам!

2 лістапада 2025 года