Націсніце для прагляду малюнка

Беларуская чыгунка прыняла ўдзел у пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце краін СНД

16.06.2025

82-е пасяджэнне савета адбылося ў Душанбэ (Таджыкістан) пад старшынствам гендырэктара – старшыні праўлення ААТ "РЧ" Алега Белазёрава. У ліку ўдзельнікаў – кіраўнікі чыгунак Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Узбекістана, Грузіі, Ірана, Латвіі і Эстоніі, а таксама прадстаўнікі Выканкама СНД і Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў чыгуначнікаў.

Беларускую дэлегацыю ўзначаліў першы намеснік начальніка БЧ Аляксандр Харашэвіч. На парадку дня пытанні: якія вызначаюць каардынацыю дзеянняў па арганізацыі міжнародных перавозак пасажыраў і грузаў, сумесным выкарыстанні парку грузавых вагонаў і кантэйнераў, вядзенню ўзаемаразлікаў за перавозкі і многія іншыя.

Таксама падведзены вынікі работы сеткі чыгунак за мінулы год і першы квартал 2025-га, зацверджаны Зводы пасажырскіх цягнікоў, цягнікоў прыгранічных прыгарадных зносін, прычапных і бесперасадачных вагонаў на 2025/2026 год, вызначаны меры па паляпшэнню арганізацыі перавозачнага працэсу і эфектыўным выкарыстанні рухомага саставу, разгледжаны вынікі рэалізацыі задач сістэмы міжнароднай інтэграцыі пасажырскіх перавозак "Express International".