Telegram-канал
23.06.2025
Свой шлях па Беларусі ўнікальны перасоўны музей "Цягнік Перамогі" пачынае з Брэста. Менавіта гэты горад першым у чэрвені 1941-га прыняў удар нямецка-фашысцкіх захопнікаў і апошнім быў вызвалены ад акупантаў у ліпені 1944-га.
Па гарадах краіны састаў будзе курсіраваць з 21 чэрвеня па 5 ліпеня. За 15 дзён пабывае ў пяці абласных цэнтрах і горадзе-героі Мінску. Больш падрабязна з маршрутам і раскладам работы экспазіцыі можна азнаёміцца тут.
Гісторыка-асветніцкі і грамадска-патрыятычны праект рэалізаваны БЧ сумесна з ААТ "РЧ" пры падтрымцы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і садзейнічанні Рэспубліканскага валанцёрскага цэнтра.
У 2025-м – у год 80-годдзя Вялікай Перамогі – музей чацвёрты раз прыбыў у нашу краіну. За ўвесь час рэалізацыі праекта экспазіцыю наведалі больш за 100 тысяч чалавек у 23 гарадах Беларусі.
Першы ў свеце перасоўны музей з эфектам прысутнасці не проста распавядае пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, ён апускае ў атмасферу ваенных гадоў, дазваляе ўсвядоміць, якой цаной была заваяваная Вялікая Перамога. У Брэсцкай крэпасці прагучалі першыя залпы вайны. Менавіта тут пачынаецца аповяд пра мужнасць, стойкасці і гераізме савецкага народа...