Telegram-канал
24.07.2025
З 26 ліпеня 2025 г. устанаўліваецца абавязак узгаднення зняцця з дзяржаўнага ўліку грамадзянскага БЛА да яго продажу, пераходу права ўласнасці ад папярэдняга ўладальніка іншай юрыдычнай асобе або індывідуальнаму прадпрымальніку на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
З заявай аб узгадненні зняцця з дзяржпадліку юрыдычная асоба або індывідуальны прадпрымальнік звяртаецца ў Дэпартамент па авіяцыі (тэрмін для прыняцця рашэння Дэпартаментам складае 15 рабочых дзён).
Узгадненне продажу паказанай у заяве юрыдычнай асобе дзейнічае на працягу 60 рабочых дзён. Узгадненне Дэпартаментам па авіяцыі ажыццяўляецца на бязвыплатнай аснове.
Нагадваем, што абарот грамадзянскіх БЛА паміж фізічнымі асобамі забаронены на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.