Націсніце для прагляду малюнка

Беларусь і Свярдлоўская вобласць Расіі абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва ў сферы дарожнай гаспадаркі

26.02.2025

Пытанні транспартнай тэматыкі ўзнімаліся на пасяджэнні Савета дзелавога супрацоўніцтва Свярдлоўскай вобласці і Беларусі пад старшынствам намесніка Прэм'ер-міністра Беларусі Віктара Каранкевіча.

Дэталёва пункты судакранання інтарэсаў у дарожнай галіне бакі абмеркавалі на сустрэчы першага намесніка міністра транспарту і камунікацый Беларусі Рыгора Глазко і міністра транспарту і дарожнай гаспадаркі Свярдлоўскай вобласці Аляксандра Талкачова ў Мінтрансе.

У перамовах прынялі ўдзел беларускія дарожныя арганізацыі, якія займаюцца навуковымі даследаваннямі, праектаваннем, будаўніцтвам, рамонтам і абслугоўваннем аўтамабільных дарог.

У рамках візіту расійская дэлегацыя азнаёмілася з аб'ектамі рэканструкцыі і прыдарожнага сэрвісу: на першай кальцавой аўтадарозе вакол Мінска, на М-2, якая вядзе са сталіцы ў Нацыянальны аэрапорт, а таксама трасах Р-80 Слабада – Паперня і Р-58 Мінск – Калачы – Мядзел.