Націсніце для прагляду малюнка

Мінск і кітайскі Сіань звязаў прамы авіярэйс

29.12.2024

У галоўнай паветранай гавані Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё новага напрамку - рэйса авіякампаніі Air China.

Генеральны дырэктар Нацыянальнага аэрапорта Мiнск Уладзімір Чарэухін: "Нацыянальны аэрапорт і авіякампанію Air China звязвае дзесяцігадовае прадуктыўнае супрацоўніцтва і сяброўства. З моманту адкрыцця ў маі 2015 года кітайскім партнёрам першага рэгулярнага рэйса з Пекіна ў Мінск гэты напрамак нязменна карыстаецца попытам, з'яўляецца важным і надзейным сувязным эканамічным, сацыяльным і культурным звяном паміж Беларуссю і Кітаем".

На адкрыцці рэйса прысутнічалі дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Беларусі Ігар Голуб, прадстаўнікі пасольства КНР у Беларусі і прадстаўніцтва Air China у нашай краіне.

Прамыя рэгулярныя рэйсы будуць выконвацца адзін раз у тыдзень па суботах на самалёце Airbus A330-200. Час у дарозе складзе 8 гадзін 20 хвілін.