Націсніце для прагляду малюнка

Беларуская чыгунка павіншавала 200-тысячнага пасажыра фірменнага цягніка №2/1 Мінск – Масква "Беларусь"

09.12.2024

У 2024 годзе цягніком "Беларусь" у міжнародных зносінах перавезена больш за 200 тыс. чалавек, што на 30% вышэй за ўзровень мінулага года.

Сустрэча юбілейнага пасажыра адбылася на вакзале станцыі Мінск-Пасажырскі. Ім стаў грамадзянін Расійскай Федэрацыі. Сімвалічна, што падзея прыпала напярэдадні святкавання 25-годдзя Саюзнай дзяржавы.

Начальнік пасажырскай службы ўпраўлення БЧ Аляксандр Захарэвіч: "Папулярнасць пасажырскіх перавозак у зносінах з Расіяй штогод расце. За 11 месяцаў гэтага года перавезена больш за 3 млн чалавек – плюс 23% да аналагічнага перыяду 2023-га".

22 пары рэгулярных цягнікоў у РФ курсіруюць па асноўных напрамках: Масква, Санкт-Пецярбург, Калінінград, Адлер, Анапа, Самара, Архангельск і Мурманск.

Масква і Санкт-Пецярбург – самыя запатрабаваныя напрамкі. На іх прыпадае больш за 86% аб'ёму перавозкі ў прамых зносінах (за студзень – лістапад перавезена звыш 2 млн пасажыраў – або на 18,9% больш за ўзровень аналагічнага перыяду мінулага года).