09.12.2024
У Мiнску адбылося пасяджэнне Беларуска-Турэцкай змешанай камісіі па міжнародных аўтамабільных зносінах.
Профільныя ведамствы дзвюх краін узгаднілі квоту дазволаў на наступны год у колькасці: 1500 штук па тыпе В (уезд пустым, выезд гружаным у краіну рэгістрацыі транспартных сродкаў) і 2000 штук па тыпе С (у/з трэціх краін).
Было таксама прынята рашэнне аб падаўжэнні эксперыменту па выкананні двухбаковых і транзітных міжнародных перавозак грузаў (па тыпе А) паміж Беларуссю і Турцыяй на бездазвольнай аснове.
Па выніках пасяджэння змешанай камісіі Мінтрансы дзвюх краін падпісалі пратакол.