26.10.2024
Падпісана пагадненне паміж урадамі Беларусі і Сейшэльскіх астравоў аб паветраных зносінах. Подпісы пад дакументам паставілі дырэктар Дэпартамента па авіяцыі Мінтранса Беларусі Ігар Голуб і міністр транспарту Рэспублікі Сейшэльскія Астравы Энтані Дзежак.
Пагадненне накіравана на рэгуляванне аператыўных і тэхнічных аспектаў у галіне паветранага транспарту і з'яўляецца прававой асновай для арганізацыі палётаў, што ў далейшым дазволіць авіяперавозчыкам выконваць пасажырскія і грузавыя рэйсы паміж аэрапортамі дзвюх краін.
Рэалізацыя дакумента будзе садзейнічаць умацаванню турыстычных, эканамічных і камерцыйных сувязяў паміж Беларуссю і Сейшэльскімі астравамі.