Націсніце для прагляду малюнка

Прэзідэнт правёў нараду па пытаннях развіцця сеткі рэспубліканскіх аўтамабільных дарог і фарміравання транспартнай інфраструктуры

24.10.2024

Кіраўнік дзяржавы заслухаў даклады профільнага віцэ-прэм'ера Анатоля Сівака, міністра транспарту і камунікацый Аляксея Ляхновіча, гендырэктара ААТ "Кіруючая кампанія холдынгу "Белаўтадар" Юрыя Масюка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што стан аўтамабільных дарог - найважнейшае пытанне. У Беларусі рэалізуецца дзяржаўная праграма "Дарогі Беларусі", і 2025-ы - завяршаючы пяцігодку год.

Аб развіцці транспартных зносін з гарадамі-спадарожнікамі

Адно з асноўных пытанняў - развіццё гарадоў-спадарожнікаў Мінска (Дзяржынск, Заслаўе, Лагойск, Смалявічы, Фаніпаль, пасёлак Рудзенск). Задача - зрабіць дарогі, якія вядуць з гэтых гарадоў у сталіцу, яшчэ больш хуткаснымі.

"Трэба ствараць нармальныя не толькі аўтамабільныя, але і чыгуначныя, і іншыя зносіны", - сказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. -- "Мы можам пабудаваць наземнае метро. Для жыхароў гарадоў-спадарожнікаў наяўнасць такой транспартнай сістэмы будзе вялікім плюсам, бо да сталіцы яны змогуць дабрацца літаральна за 15 хвілін".

"У наступнай пяцігодцы пытанні гарадоў-спадарожнікаў, асабліва для Мінска, мы павінны вырашыць. Гэта павінна быць асобная праграма або падпраграма ў "Дарогі Беларусі", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Беларусь і Расія абмяркоўваюць будаўніцтва хуткаснай магістралі Масква - Брэст

Аляксандр Лукашэнка: "З Прэзідэнтам Расіі мы дамовіліся, што ў бліжэйшы час абмяркуем пытанні будаўніцтва хуткаснай магістралі праз Беларусь з Масквы на захад. Да Брэста прынамсі. Калі заходнікі захочуць у гэтым удзельнічаць, будзем да Берліна працаваць. Не - да Брэста і ў зваротным кірунку на ўсход".

Давесці да ладу дарогі паміж райцэнтрамі і аграгарадкамі

У час нарады Прэзідэнт адзначыў: "Буйныя дарогі мы пабудавалі, з абласнымі цэнтрамі з Мінска маем добрую сувязь. Аднак аўтамабільныя дарогі не абмяжоўваюцца міжнароднымі і рэспубліканскімі трасамі. Нам трэба раённыя цэнтры звязаць з аграгарадкамі - гэта найважнейшае пытанне. Таму ў праграме трэба прадугледзець будаўніцтва дарог ад раённых цэнтраў да ўсіх аграгарадкоў".

"Больш за палову дарог ужо ёсць, але іх трэба мадэрнізаваць і прывесці ў парадак", - сказаў на заканчэнне Аляксандр Лукашэнка.