Дзе на тэрыторыі прывакзальнай плошчы можна пакінуць аўто на час сустрэчы ці провадоў пасажыраў, а таксама на працяглае захоўванне?
З правіламі знаходжання і парадку руху транспартных сродкаў на прывакзальнай плошчы можна азнаёміцца тут.
- Для знаходжання на кантралюемай тэрыторыі прывакзальнай плошчы без аплаты прадугледжана 2 наведванні ў суткі на час да 20 хвілін.
- Для кароткачасовай стаянкі варта скарыстацца зонай высадкі/пасадкі пасажыраў, дзе можна пакінуць аўто без аплаты на тэрмін да 20 хвілін з моманту ўезду на кантралюемую тэрыторыю.
- Калі патрабуецца больш часу для сустрэчы/провадаў пасажыра, можна скарыстацца платнай аўтастаянкай Р2.
- Для захоўвання аўтамабіля працяглы перыяд можна скарыстацца аўтастаянкамі Р1 і Р3 (рэзервовая зона).
- Даступная паслуга браніравання парковачных месцаў на аўтастаянцы Р1.