Націсніце для прагляду малюнка

У Беларусі змяняюцца тарыфы за праезд па платных аўтамабільных дарогах

18.09.2024

З 20 верасня ў нацыянальнай сістэме электроннага збору платы за праезд па платных дарогах Рэспублікі Беларусь BelToll пачынаюць дзейнічаць новыя тарыфы. Адпаведныя змяненні замацаваны пастановай Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 6 верасня 2024 года № 75 "Аб змяненні пастановы Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 17 чэрвеня 2013 г. № 21".

Для транспартных сродкаў з дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны, якія маюць дзве восі, тарыф складзе 0,114 Еўра/км.

Для транспартных сродкаў з дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны, якія маюць тры восі, тарыф складзе 0,142 Еўра/км.

Для транспартных сродкаў з дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны, якія маюць чатыры восі і больш, тарыф складзе 0,171 Еўра/км.

Разам з тарыфамі на аплату праезду за кіламетраж змяняецца і кошт электронных віньетак. Цяпер віньетка тэрмінам дзеяння на 15 дзён будзе каштаваць 20 еўра, на 30 дзён — 31 еўра, на каляндарны год* — 107 Еўра. Пры гэтым уладальнікі транспартных сродкаў, якія набылі віньетку да 20 верасня 2024 года, могуць працягваць карыстацца ёю да заканчэння тэрміну дзеяння без якіх-небудзь дадатковых плацяжоў.

Пастановай таксама ўстанаўліваюцца новыя памеры платы па разавым тарыфе, што ўносіцца, каб пазбегнуць фарміравання парушэння ў выпадку неаплаты або няпоўнай аплаты праезду па платных дарогах. Для транспартных сродкаў з дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тоны плата па разавым тарыфе складзе 36 і 18 еўра адпаведна, для транспартных сродкаў з дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 тоны ў выпадку неаплаты – 14 еўра.

Аплачваць праезд па платных дарогах на тэрыторыі Рэспублікі абавязаны ўсе транспартныя сродкі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай больш за 3,5 тон, а таксама транспартныя сродкі з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 тон, не зарэгістраваныя на тэрыторыі дзяржаў-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза. Не з'яўляюцца плацельшчыкамі транспартныя сродкі, вызваленыя ад аплаты ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27.09.2012 № 426 "Аб асобных пытаннях функцыянавання сістэмы электроннага збору платы за праезд транспартных сродкаў па пэўных дарогах Рэспублікі Беларусь".

*Пад каляндарным годам разумеецца перыяд з 1 студзеня па 31 снежня адпаведнага года, а таксама апошнія 15 каляндарных дзён папярэдняга года і першыя 15 каляндарных дзён наступнага года.