Націсніце для прагляду малюнка

Аляксей Ляхновіч павіншаваў работнікаў транспартнай галіны з Днём народнага адзінства

17.09.2024

Паважаныя работнікі транспартнага комплексу і дарожнай гаспадаркі! Дарагія ветэраны!

Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з Днём народнага адзінства.

17 верасня мы адзначаем дзяржаўнае свята, якое сімвалізуе згуртаванасць, самадастатковасць і непахіснасць беларускай нацыі. У аснове народнага адзінства беларусаў - гонар за сваю краіну, імкненне да стваральнай працы, мірнага і шчаслівага жыцця на роднай зямлі.

Захоўваючы гістарычную памяць, прытрымліваючыся духоўных і маральных каштоўнасцей нашага грамадства перад намі стаіць найважнейшая задача зберагчы і прымножыць здабытак роднай Беларусі дзеля будучых пакаленняў. Толькі з'яднаўшыся і аб'яднаўшы намаганні мы можам упэўнена трымаць узяты 30 гадоў таму курс на пабудову моцнай і квітнеючай дзяржавы.

Працаўнікам транспартнага комплексу заўсёды былі ўласцівыя такія якасці, як высокае пачуццё абавязку, вернасць абранай прафесіі, выразная грамадзянская пазіцыя і датычнасць да будучыні краіны. Без надзейнай і зладжанай работы згуртаваных працоўных калектываў чыгуначнікаў, аўтамабілістаў і дарожнікаў, работнікаў грамадзянскай авіяцыі і воднага транспарту немагчыма ўявіць паўсядзённае жыццё мільёнаў нашых грамадзян, дзейнасць дзясяткаў тысяч айчынных прадпрыемстваў.

Дарагія сябры! Няхай Дзень народнага адзінства стане для ўсіх нас, аб'яднаных марай аб паспяховай і свабоднай Беларусі, крыніцай найвялікшай духоўнай сілы. Толькі ў міры і згодзе мы зможам дасягнуць самых вялікіх вышынь.

Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. Няхай вас заўсёды акружае клопат і душэўная цеплыня родных і блізкіх людзей, а ў працоўных калектывах пануе атмасфера ўзаемаразумення і падтрымкі!

Са святам!