Націсніце для прагляду малюнка

У Лідзе адкрылі рух па абноўленым участку аб'язной аўтамабільнай дарогі

02.09.2024

Участак працягласцю 4,3 км уключае пуцеправод, дзве чыгуначныя веткі і два кальцавыя скрыжаванні. Ён абсталяваны вела-пешаходнымі сувязямі і вулічным асвятленнем. Сучасная магістраль дазволіць разгрузіць транспартныя артэрыі ў райцэнтры, павялічыць прапускную здольнасць і хуткасць руху транзітных патокаў.

Рэканструкцыя ўчастка "Пад'езд да г. Ліда" ад аўтадарогі М-11 стартавала ў канцы 2022 года і праведзена ў рамках рэалізацыі дзяржпраграмы "Дарогі Беларусі" на 2021 - 2025 гады.

Падчас будаўніцтва выканана больш за 670 тыс. метраў кубічных земляных работ, выкладзена каля 50 тыс. тон асфальтабетону.

Заказчык аб'екта - РУП "Гроднааўтадар", генпадрадчык - ААТ "ДСТ №6", праекціроўшчык - ДП "Белгіпрадар".

"Найбольш складанымі этапамі будаўніцтва былі перанос шматлікіх сетак камунікацый і ўзвядзенне пуцеправода праз чыгунку даўжынёй больш за 150 м. Для павышэння бяспекі руху добраўпарадкаваны два новыя колавыя скрыжаванні. Варта адзначыць, што ўсе металічныя элементы ўладкавання ацынкаваныя на мясцовым прадпрыемстве "Конус", што дазваляе значна падоўжыць тэрмін іх службы", - распавялі ў РУП "Гроднааўтадар".