04.08.2024
Паважаныя работнікі Беларускай чыгункі! Дарагія ветэраны!
Ад імя Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь і ад сябе асабіста сардэчна віншую вас прафесійным святам!
Чыгуначны транспарт з'яўляецца неад'емным складальнікам транспартнага комплексу, падмуркам нацыянальнай эканомікі і адным з інструментаў умацавання бяспекі дзяржавы.
Беларуская чыгунка заўсёды была і застаецца сімвалам надзейнасці і пунктуальнасці. Дзякуючы прафесіяналізму і зладжанай рабоце чыгуначнікаў, якая патрабуе высокай адказнасці, дысцыпліны і самааддачы, паспяхова вырашаюцца задачы, якія стаяць перад галіной. Працягваецца абнаўленне інфраструктуры і рухомага саставу, распрацоўваюцца новыя лагістычныя маршруты, укараняюцца сучасныя сэрвісы для павышэння якасці прадастаўляемых пасажырам і прадпрыемствам транспартных паслуг.
У гэты святочны дзень асаблівыя словы падзякі адрасую старэйшаму пакаленню – ветэранам, якія ўнеслі свой уклад у развіццё чыгуначнага транспарту, захавалі і прымножылі лепшыя яго працоўныя традыцыі, выхавалі дастойную змену.
Дарагія сябры! Высока ацэньваючы ўклад у агульную справу ўсяго калектыву працаўнікоў сталёвай магістралі, дазвольце падзякаваць кожнаму з вас за адданасць абранай прафесіі, за вашу годную павагі і самаадданую працу!
Ад усёй душы жадаю вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту, мірнага неба над галавой, поспехаў і новых дасягненняў на карысць росквіту роднай Беларусі!