07.07.2024
Паважаныя работнікі арганізацый воднага транспарту! Дарагія ветэраны!
Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам - Днём работнікаў воднага транспарту!
Водны транспарт з'яўляецца важнай часткай транспартнай сістэмы нашай краіны. У асобныя перыяды ён забяспечваў большую частку перавозак для спажыўцоў эканомікі. Па меры развіцця інфраструктуры значнасць воднага транспарту зніжалася. Разам з тым ён валодае абсалютнай перавагай перад іншымі відамі транспарту па затратах на выкананую работу. І сёння, калі абвастрылася канкурэнтная барацьба за рынкі, гэта з'яўляецца сур'ёзным аргументам для таго, каб удыхнуць новае жыццё ў нашы блакітныя магістралі і рухацца далей, асвойваючы марскія перавозкі.
Мы з павагай і вялікай удзячнасцю ставімся да людзей, якія звязалі свой прафесійны шлях з водным транспартам, і ў гэтым - вялікая заслуга многіх пакаленняў беларускіх рачнікоў. Менавіта дзякуючы штодзённай працы, вопыту і ведам нашых згуртаваных працоўных калектываў – партавікоў і суднарамонтнікаў, інжынераў і гідратэхнікаў, суднаводцаў – галіна жыве і развіваецца.
У гэты святочны дзень дазвольце выказаць глыбокую ўдзячнасць усім работнікам і ветэранам воднага транспарту за добрасумленную працу, прафесіяналізм і адданасць справе. Упэўнены, што ўсе гэтыя якасці дазволяць і надалей забяспечваць надзейнасць і бяспеку функцыянавання водных шляхоў краіны, бо наперадзе ў вас яшчэ нямала адказных рубяжоў.
Дарагія калегі! Ад усёй душы жадаю вам росквіту, дабрабыту, новых дасягненняў і перамог, увасабленнія ў жыццё самых адважных планаў і задум. Усяго самага добрага вам, вашым родным і блізкім. Няхай вас не падводзяць ні вецер перамен, ні падводныя мелі!
Са святам!