30.06.2024
Дэлегацыю беларускага транспартнага ведамства ўзначаліў міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч, дэлегацыю з Астрахані - губернатар гэтага расійскага рэгіёну Ігар Бабушкін.
Тэма XI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі - "Роля міжрэгіянальнага супрацоўніцтва ў пабудове інавацыйнай эканомікі Саюзнай дзяржавы".
Як адзначыла на пленарным пасяджэнні Наталля Качанава, Форум рэгіёнаў стаў адным з сімвалаў Саюзнай дзяржавы. Паводле яе слоў, саюзная інтэграцыя ўступіла на новы этап развіцця:
"За апошнія гады Беларусь і Расія рэалізавалі цэлы шэраг стратэгічна важных рашэнняў, дзякуючы чаму дабіліся прарыўных поспехаў. Аб гатоўнасці нашых краін узаемадзейнічаць яшчэ больш інтэнсіўна сведчаць Асноўныя напрамкі рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы да 2026 года, дзе зроблены акцэнт на сумесным развіцці галін рэальнага сектара эканомікі. Гэта азначае, што бліжэйшыя гады стануць прарыўнымі па цэлым шэрагу напрамкаў, такіх як станкабудаванне, машынабудаванне, самалётабудаванне".
Форум рэгіёнаў праходзіў адразу ў трох беларускіх гарадах: у Віцебску, Полацку, Наваполацку. На яго палях працавалі дзевяць секцый па розных напрамках.
Арганізатары мерапрыемства - Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савет Федэрацыі Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі.