13.06.2024
Гісторыка-асветніцкі і грамадска-патрыятычны праект "Цягнік Перамогі" - інтэрактыўная экспазіцыя, прысвечаная подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Праект рэалізаваны Беларускай чыгункай сумесна з ААТ "Расiйскiя чыгункi", ажыццёўлены пры падтрымцы Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі і актыўным садзейнічанні Рэспубліканскага валанцёрскага цэнтра.
Маршрут курсіравання "Цягніка Перамогі" складзены з улікам знамянальных і памятных дат Рэспублікі Беларусь. Праект з'яўляецца сацыяльным - як у Расіі, так і ў Беларусі.
З 21 чэрвеня па 21 ліпеня з экспазіцыяй музея змогуць азнаёміцца жыхары ўсіх абласцей краіны і горада Мінска.
Першы прыпынак цягнік зробіць у Брэсце 21 чэрвеня. Далей ён пройдзе па гарадах: Пінск, Лунінец, Баранавічы, Орша, Магілёў, Крычаў, Горкі, Віцебск, Полацк, Мінск, Маладзечна, Ліда, Гродна, Ваўкавыск, Салігорск, Слуцк, Асіповічы, Бабруйск, Жлобін, Калінкавічы, Рэчыца і Гомель.
"Цягнік Перамогі" створаны ў Расійскай Федэрацыі камандай творчай майстэрні "Неўскі баталіст" сумесна з медыягрупай "Чырвоны квадрат" пры падтрымцы Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі РФ, ААТ "Расійскія чыгункі" і Усерасійскага грамадскага руху "Валанцёры Перамогі".
У складзе цягніка 10 тэматычных вагонаў, дзе прадстаўлены пераход ад аднаго гістарычнага эпізоду да іншага. Перадваенныя гады - Вялікая Айчынная вайна - Перамога. Разам з героямі экспазіцыі наведвальнікі праходзяць шлях ад Гомеля да Масквы, ад Сталінграда да Берліна.
У 2023 годзе музей быў дапоўнены новым вагонам аб ваенных трыбуналах над нацыстамі.