Націсніце для прагляду малюнка

Беларусь і Расія дамовіліся аб магчымасці выкарыстання міжнароднымі перавозчыкамі бакоў раздруковак з лічбавага тахографа

14.10.2022

Мінтрансы Беларусі і Расіі прынялі рашэнне аб магчымасці выкарыстання кіроўцамі-міжнароднікамі дзвюх краін раздруковак лічбавага тахографа, якія могуць прымяняцца ў адпаведнасці з падпунктам «b» пункта 2 артыкула 13 дадатку да ЕПТР (Еўрапейскага пагаднення аб рабоце экіпажаў транспартных сродкаў).

Такі прынцып ўзаемадзеяння прадугледжаны артыкулам 11 Пагаднення паміж урадамі дзвюх краін аб прынцыпах супрацоўніцтва і ўмовах узаемаадносін у галіне транспарту, ззаключанага 20 ліпеня 1992 года.

Дадзенае рашэнне прынята ў сувязі з прыпыненнем еўрапейскімі кампаніямі паставак у Беларусь і Расію мікрачыпаў для картак лічбавага тахографа, што ў сваю чаргу выклікае складанасці з выдачай міжнародным аўтаперавозчыкаў картак лічбавай кантрольнай прылады.

Аўтамабільным перавозчыкам і кіроўцам варта ўлічваць дадзеную інфармацыю пры планаванні атрымання картак лічбавых тахографаў і ажыццяўленні міжнародных аўтамабільных перавозак.