28.10.2022
Паважаныя работнікі аўтамабільнага транспарту і дарожнай гаспадаркі! Дарагія ветэраны!
Сардэчна віншую вас з прафесійным святам - Днём аўтамабіліста і дарожніка!
Беларусь заўсёды ганарылася сваім іміджам краіны з развітой аўтамабільнай і дарожнай інфраструктурай. У гэты святочны дзень мы аддаём належнае шматтысячнаму калектыву аўтамабілістаў і работнікаў дарожнай гаспадаркі – усім тым людзям, якія ў любую пару года з дня ў дзень своечасова і бяспечна дастаўляюць грузы і пасажыраў, забяспечваюць бесперабойную працу дарожных служб.
Развіццё нашай дзяржавы немагчыма без надзейнай і зладжанай працы аўтамабільнага транспарту, сучасных і бяспечных дарог – словам, без штодзённай добрасумленнай працы аўтамабілістаў і дарожнікаў. І сёння транспартнікі прыкладаюць максімум намаганняў для задавальнення патрэб эканомікі ў перавозках, дарожнікі працуюць над удасканаленнем аўтамагістраляў і мастоў. Асаблівая ўвага ў Беларусі надаецца дарогам мясцовага значэння, якасць якіх напрамую ўплывае на камфорт і ўзровень жыцця тысяч грамадзян.
Дарагія калегі! Дазвольце выказаць словы шчырай падзякі за вернасць абранай прафесіі, за вашу важную і адказную працу, якая заўсёды была і будзе запатрабавана ў нашай рэспубліцы. Самыя цёплыя пажаданні адрасую ветэранам аўтамабільнага транспарту і дарожнай гаспадаркі, якія прысвяцілі жыццё любімай справе.
У гэты святочны дзень жадаю моцнага здароўя, шчасця і сямейнага дабрабыту. І па традыцыі – добрага шляху і поспехаў ва ўсіх пачынаннях!
Са святам!