Націсніце для прагляду малюнка

Віншаванне Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталлі Качанавай з Днём аўтамабіліста і дарожніка

28.10.2022

Паважаны Аляксей Мікалаевіч!

Паважаныя аўтамабілісты, работнікі і ветэраны аўтатранспартных прадпрыемстваў і дарожнай гаспадаркі!

Ад імя Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і мяне асабіста прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём аўтамабіліста і дарожніка.

Дзякуючы ўнікальнаму геаграфічнаму становішчу, у самым сэрцы Еўропы, Беларусі лёсам наканавана быць транзітнай дзяржавай. З даўніх часоў і па гэты дзень праз нашы землі перамяшчаецца велізарная колькасць пасажыраў і грузаў, звязваюцца заходняя і ўсходняя цывілізацыі.

Айчынны аўтатранспартны комплекс па праве лічыцца стратэгічна важнай галіной эканомікі краіны, грае вялікую ролю ва ўмацаванні яе прамысловых і тэхналагічных магчымасцяў, у развіцці міжрэгіянальных і міжнародных сувязяў. Ад суладнай і безаварыйнай працы вадзіцеляў, інжынераў і рамонтных работнікаў напрамую залежыць функцыянаванне ўсіх сфер жыццядзейнасці Рэспублікі Беларусь.

Хачу выказаць падзяку работнікам і ветэранам аўтатранспартных прадпрыемстваў і дарожнай гаспадаркі за высокі прафесіяналізм, адказнасць, добрасумленную працу і паспяховае выкананне пастаўленых задач. Вы актыўна спрыяеце павышэнню якасці дарог, прыкладваючы ўсе намаганні, каб прасоўванне па транспартных артэрыях было максімальна камфортным і бяспечным.

Перакананая, што дзякуючы адданасці абранай справе і імкненню да ўдасканалення вы і надалей будзеце спрыяць раскрыццю транзітнага патэнцыялу краіны, уносіць важкі ўклад у нацыянальную эканоміку і прасоўванне інтарэсаў Рэспублікі Беларусь на сусветнай арэне.

Жадаю ўсім бадзёрасці духу, аптымізму і новых працоўных дасягненняў у імя далейшага развіцця і росквіту нашай любімай Радзімы. Моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту вам, вашым родным і блізкім.