Націсніце для прагляду малюнка

Віншаванне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнка работнікам і ветэранам аўтамабільнага транспарту і дарожнай гаспадаркі

28.10.2022

Дарагія сябры!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам.

Аўтамабільны транспарт і дарожная гаспадарка — адны з найважнейшых і дынамічна развіваючыхся сфер нацыянальнай эканомікі.

Своечасовая і надзейная дастаўка пасажыраў і грузаў унутры краіны і за яе межы - ваша штодзённая задача. І ад таго, наколькі выразна яна выконваецца, залежаць мабільнасць насельніцтва і стабільная праца тысяч прадпрыемстваў.

З улікам існуючай абстаноўкі ў свеце цяпер ад вас патрабуюцца асаблівыя адказнасць, кампетэнтнасць, гнуткасць у лагістыцы. І вы спраўляецеся з усімі выклікамі, нарошчваючы канкурэнтаздольнасць і павялічваючы якасць сваіх паслуг.

Перакананы, што значны патэнцыял галіны дазволіць і ў далейшым паспяхова дасягаць пастаўленых сацыяльна-эканамічных мэт і рэалізоўваць усе праекты ў развіцці дарожнай інфраструктуры Беларусі.

У гэты святочны дзень шчыра жадаю вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, мірнага неба над галавой, шчасця і дабрабыту.