Telegram-канал
21.08.2026
Сумесны праект Беларускай чыгункі і "Белінтэртранс" перайшоў на рэгулярную аснову – цяпер адпраўкі будуць ажыццяўляцца штомесяц 25-га чысла. Першы састаў "Каласка" адправіўся са станцыі Калядзічы ў сакавіку гэтага года.
Галоўная перавага сэрвісу - магчымасць адпраўкі грузаў, аб'ём якіх недастатковы для фарміравання цэлага саставу. "Каласок" збірае партыі ад розных экспарцёраў, пры гэтым кошт перавозкі супастаўны з коштам на поўнасастаўныя кантэйнерныя цягнікі. Намэнклятура грузаў пастаянна пашыраецца.
Важнай умовай своечасовага фарміравання і адпраўлення цягніка з'яўляецца своечасовая дастаўка грузаў кліентамі на тэрмінал Калядзічы, дзе прадастаўляецца поўны комплекс паслуг: дакументальнае афармленне, мытнае дэклараванне, тэрмінальная апрацоўка і паслуга "першай мілі".